Няма мітынгаў і дэманстрацый, намя проста нікога на вуліцах. Няма тэатраў, мастакоў, студэнтаў, вучняў. Няма рабочых на фабрыках і дактароў у паліклініках. Няма журналістаў, рэпарцёраў, няма сапраўдных артыкулаў без цэнзуры.
Не працуюць сродкі массавай інфармацыі, закрываюцца Інтэрнэт-сайты, арыштоўваюцца рэдактары, распускаюцца тэатры, забараняюцца студэнцкія саюзы, ліквідуюцца дабрачынныя арганізацыі, адмяняюцца праграмы абмену, вялікая колькасць студэнтаў і старшакласнікаў выключаецца з універсітэтаў і школ. Людзі з'язджаюць за мяжу. Больш за 1200 прысудаў былі вынесены ў мэтах падаўлення свабоды меркавання і свабоды сходаў. Распаўсюджванне праўдзівай і незалежнай інфармацыі ў краіне і за яе межамі пераследуецца як тэрарызм і караецца вельмі сурова.
За кошт жорскасці і сілы, з-за страху і хлусні засталася ўлада, а разам з ёй засталіся пустыя плошчы гарадоў, пустыя месцы ў прэсцэнтрах медыяландшафту, абмежаваныя праграмы тэатраў, клубаў, навучальных устаноў і асацыяцый.
Прапаганда робіць сваю справу, паказваючы па тэлебачанні няўдалыя і ілжывыя інсцэніроўкі з запрашэннем касцюміраваных груп, ліпавыя дасягненні ва ўсіх магчымых сферах жыцця, пры гэтым смачна крытыкуючы заходнія краіны і іх каштоўнасці.
Але вось фотаздымкі. Яны зроблены і захаваны з вялікай рызыкай і з вялікай доляй адвагі. Вобразы цяперашняй нармальнасці з трывожным супрацьпастаўленнем радасці жыцця і гвалту, дэпрэсіі і мужнасці. Перададзены нам, каб паказаць іх, і такім чынам даць аблічча цудоўнай краіне, тым падзеям і яе людзям. Людзям з поглядамі і гісторыямі.
З кожным, хто глядзіць на гэтыя творы, яна размаўляюць - часам крычаць, а часам маўчаць. Але ва ўсякім разе кранаюць. Беларусь - цудоўная краіна. Паглядзіце!
Unterstützt von der Landeszentrale
Выстава "Краіна без малюнкаў"
Патрэбен толькі адзін клік мышы, каб зрабіць ахвяраванне на нашым сайце. Выкарыстоўвайце таксама QR-код, якім можна падзяліцца з сябрамі.
Уладальнік: Mara e.V.
IBAN:
DE76 1705 4040 0020 0677 63
BIC: WELADED1MOL