Unsere Seite verwendet Cookies. Klicken Sie auf "OK", wenn Sie einverstanden sind- Datenschutz.
OK
Я выходжу

Я выходжу

Мы памятаем тое лета і восень 2020, той неверагодны ўздым салідарнасці і яднання. Мы - суседзі, што жылі шмат гадоў ў адным пад'езде шматпавярховіка і нават на одной лесвічнай пляцоўцы, амаль не ведаючы адзін аднаго, той восенню сталі сапраўднымі сябрамі. Нам усім раптам захацелася змяніць своё жыцце, свой двор, сваю краіну. Нам надакучыла глядзець у пол і хаваць вочы ад людзей, што жывуць побач, нібы саромячыся за тое, што нас столькі гадоў топчуць і прыніжаюць, а мы нічога не можам змяніць. Цяпер мы адчулі сваю сілу, мы змяніліся і расправілі плечы. І мы змянялі ўсё вакол сябе. Мы ўпрыгоджвалю свае двары бел-чырвона-белымі стужкамі, ладзілі вечарыны, гульні і песні пад гітару ў дварах, не маглі разысціся па кватэрах за размовамі пасля нядзельных маршаў.

Але двор з назвай "Плошча Перамен" стаў прыкладам стойкасці. Жыхары двары мужна абаранялі мурал з "Дыджэямі Перамен". Камунальшчыкі шмат разоў закрашвалі мурал, але ён зноў аднаўляўся. Бела-чырвона-белыя стужкі зразалі з плоту, а жыхары двара зноў іх завязывалі.

площа перамен, фота з сацсетак

11 лістапада ў двор прыйшлі зноў невядомыя людзі і пачалі зразаць стужкі. Пяць мужчын і тры жанчыны. У масках не было бачна аблічча. Хтосьці распавёў гэта ў чат. Раман Бандарэнка адказаў: "Я выхожу".

У дворы збіраліся мясцовыя. Раман стаяў і глядзеў на лаянку прыехаўшых і невядомага хлопца. Пасля Раман уступіўся за хлопца і пачалася сутычка. Рому адштурхнулі да мурала, той спрабаваў ухіліцца, але невядомы схапіў яго і з усёй сілы адкінуў да горкі на дзіцячай пляцоўцы. Ён моцна стукнуўся галавой. Далей Рамана білі, потым загрузілі ў мікрааўтобус. Па шляху Бандарэнка яшчэ супрацьстаяўляўся.

У Цэнтральнае РУВД Бандарэнка даставілі супрацоўнікі АМАП. Я яшчэ праз 2 гадзіны яго прывезлі ў лякарню, моцна збітага.

Раман Бандарэнка памёр у той жа дзень, 12 лістапада. Афіцыйная версія гучала так: "11 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў дворы дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску адбылася драка паміж агрэсіўна настройленымі мясцовымі жыхарамі, якія вешалі стужкі, і "неабыякавымі" асобамі, якія іх здымалі. Прыбыўшыя на месца супрацоўнікі міліцыі выявілі мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі і прыкметамі алкагольнага ап'янення".

Аб тым, што Бандарэнка быў п'яны, у тыя дні сказалі адразу некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў.

Ў інтэрнэце тым часам з'явіўся артыкул, у якім былі апублікаваны афіцыйныя вынікі аналізаў. І яны паказвалі, што алкаголя ў крыві Бандарэнка не было.

Па факту "разгалошвання медыцынскай тайны" была распачата крымінальная справа, фігурантамі якой сталі лекар Бальніцы скорай медыцынскай дапамогі Арцём Соракін і журналістка Кацярына Барысевіч. Дзякуючы ім грамадства атрымала даказы таго, што Раман Бандарэнка ў той вечар не быў п'яны. У яго крыві было 0 проміле этанола.

Да сённяшняга дня забойцы Рамана Бандарэнкі не пакараныя, але ўсе Беларусы дакладна ведаюць іх прозвішчы.

Мы памятаем дату 12 лістапада, мы памятаем Рамана Бандарэнку. Мы верым, што мы пераможам гэты фашызм.

Unsere Seite verwendet Cookies. Klicken Sie auf "OK", wenn Sie einverstanden sind- Datenschutz.
OK