Unsere Seite verwendet Cookies. Klicken Sie auf "OK", wenn Sie einverstanden sind- Datenschutz.
OK
Летні лагер 2023 для беларускіх падлеткаў

Летні лагер 2023 для беларускіх падлеткаў

Спяшаемся вам паведаміць, што МАРА разам з Евангельскай царкоўнай абшчынай Нойтрэбін ладзіць летні лагер для падлеткаў з Беларусі, сем' і якіх вымушаны былі пакінуць краіну з-за рэпрэсій.

Мова – Беларуская, Нямецкая.

Сустрэчай мы хочам даць маладым людзям магчымасць правесці захапляльны адпачынак з міжкультурным абменам і нефармальнай адукацыяй. Маладыя людзі прыедуць на сустрэчу па ўласнаму жаданню, яны будуць адчуваць сябе такімі, якія яны ёсць, з іх мовай, асаблівасцямі, жаданнямі і марамі. Дні сустрэчы пройдуць інтэнсіўна (як мы ведаем па нашаму вопыту такіх сустрэч), інтэнсіўна як па часе, так і праз разнастайнасць формаў і метадаў, якія выкарыстоўваюцца, незалежна ад таго, снедаем мы разам, ці абмяркоўваем нешта, ці спяваем ўвечары ля вогнішча. Таксама важна, што такія сустрэчы не з’яўляюцца аднабаковымі. У такім фармаце няма таго, хто аднаасобна нешта кажа, ці нечаму вучыць, а астатнія павінны слухаць. Тут адбываецца дыялог, у якім удзельнічаюць абодва бакі. І яны такія, якія яны ёсць, яны з'яўляюцца аўтаномнымі асобамі, яны могуць праявіць сябе сваёй творчасцю з разнастайнымі магчымасцямі, але ва ўсталеваных і ўзгодненных межах.

Мэты сустрэчы:

  1. Сяброўства. Вельмі часта, дзецям, сем’і якіх былі вымушаны пакінуць Беларусь і знайшлі прытулак, напрыклад, у Польшчы, цяжка знайсці новых сяброў сярод польскіх равеснікаў. Дзеці замыкаюцца ў сабе, нікуды не ходзяць і, як вынік, не вылазяць з-за кампутара ці тэлефона. Наш моладзевы абмен дапаможа знайсці новых сяброў-беларусаў, якія знаходзяцца ў падобнай сітуацыі, жывучы у тым жа самым горадзе. Таксама дзеці пазнаёмяцца і з нямецкімі равеснікамі, даведаюцца, чым яны падобныя, і чым адрозніваюцца, і што цікавага ў гэтым розным.
  2. Беларуская мова, ідэнтыфікацыя сябе, як беларусаў, нашчадкаў старажытнай нацыі з багатай гісторыяй. Афіцыйная мова нашай моладзевай сустрэчы – Беларуская. Усё воркшопы, мерапрыемствы, экскурсіі, сумесныя чытанні літаратуры, размовы пра культуру і гісторыю будуць на беларускай мове. 
  3. Самавыяўленне талентаў, іх развіцце пры стварэнны куртурніцкіх прадуктаў. Мы прапануем воркшопы з прафесійнымі коўчамі: фатаграфія, тэатр, музыка, маляванне. 
  4. Спрыянне развіццю асобы, як часткі Еўрапейскага грамадства. Дзеці будучы ў кантакце і ўзаемадзеянні з нямецкімі юнакамі заўважаць, што яны такія самыя як і іхнія аднагодкі з Германіі, што іх турбуюць тыя самыя праблемы, захапляюць тыя самыя людзі і напрамкі ў мастацтве/музыцы/спорце, то гэта "адкрые вочы", пакажа, што кожны можа быць свабодным у сваім выбары і спрабаваць сябе ў розных напрамках, не баючыся рабіць памылкі. Наадварот нават, памылкі патрэбны, каб на іх павучыцца.

Калі?

з 01.07 па 09.07.23 - для юнакоў і дзяўчат з Уроцлава

з 16.07 па 23.07.23 - для маладых людзей з Варшавы

Дзе?

15320 Neutrebbin
Hauptstraße 77
Германія

Крытэріі для ўдзельнікаў:

  • узрост ад 12 да 17 гадоў;
  • падлеткі з сем'яў, якія маюць патрэбу ў дапамозе;
  • не былі на адпачынку цягам году.

Таксама мы арганізуем экскурсію ў Берлін, наведаем заапарк у Эберсвальдэ, аэрапорт Нойхардэнберг з магчымасцю палятаць на самалёце і інш.

Пра іншыя лагеры, што ладзіла наша арганіцыя чытайце тут, тут, і тут

Радуемся хуткай сустрэчы!

Unsere Seite verwendet Cookies. Klicken Sie auf "OK", wenn Sie einverstanden sind- Datenschutz.
OK